(не)псіхіятрычны фестываль «Галасы»

(не)псіхіятрычны фестываль «Галасы» — гэта платформа, якая аб’ядноўвае ўсіх, хто ставіцца неабыякава да тэмы псіхічнага (не)здароўя.

спецыялісты-псіхіятры, псіхатэрапеўты, псіхолагі ды супрацоўнікі служб рэабілітацыі ў свабодным фармаце адкрытых лекцый, семінараў, размоваў на розныя тэмы распавядуць пра важныя моманты ў псіхіятрычнай сферы, а таксама адкажуць на ўсе вашыя пытанні, звязаныя з праблемамі псіхікі і пошукам іх вырашэння.

7zXSwZAqR20

фестываль адкрыюць падзеі на тэму «Дэпрэсія. Суіцыд. Самапашкоджанні.» (лістапад-снежань, 2019).

у праграме:

  • цікавыя лекцыі спецыялістаў
  • зваротная сувязь са спецыялістамі «тут і зараз»,
  • інфармацыя пра тое, дзе можна атрымаць годную даступную дапамогу,
  • «антыдэпрэсіўныя праграмы» (музыка, трэнінг, арт-тэрапія).

расклад падзей:

  • 04/11/2019 (панядзелак), 19:00-22:00
    Культурніцкі хаб Ок16 (вул. Кастрычніцкая, 16)
    Папулярная дыскусія «(не)жыццё»: размова пра тое, дзе шукаць шчасця сучаснаму чалавеку.
    Спецыялісты псіхіятрычнай сферы адкажуць на вашыя пытанні.
    Арт-фармат: гукаем шчасце разам з праектам «Спеўны сход».1
  • 05/11/2019 (аўторак), 19:00-22:00
    Культурніцкі хаб Ок16 (вул. Кастрычніцкая, 16)
    Лекцыі па тэме «Самапашкоджанні»: што рабіць, калі з сабой хочацца штосьці зрабіць, і як дапамачы тым, у каго ёсць гэтая праблема. Прэзентацыя арт-праектаў па тэме.
    Арт-практыка «Дакрануцца да сябе», з мастачкай Надзеяй Саяпінай.2
  • 10/11/2019 (нядзеля), 12:00-18:30
    Малая сцэна РТБД (вул. Крапоткіна, 44)
    Вучымся майстэрству акцёра: працуем над унутранымі блокамі, становімся бліжэй адно да аднаго.
    Успамінаем тых, хто сышоў па сваёй волі: чытанні вершаў паэтаў Ігара Канановіча і Ігара Паглазава,
    спяваем песні Янкі Дзягілевай разам з Кацярынай Пытлевай,
    вучымся правільна сумаваць разам з аўтарам сваіх песень, псіхіятрам і псіхатэрапеўтам Юліяй Шабанавай,
    слухаем песні-лекі гурта MorkvoЦвет.3
  • 17/11/2019 (нядзеля), 15:00-19:00
    Прастора Lo-Fi Social Club (вул.Кастрычніцкая, 16/3)
    Тэма «Дэпрэсія» (адкрытый лекторый спецыялістаў)
    Як распазнаць дэпрэсію, як дапамагчы сабе ці камусьці побач. Чым адрозніваецца дэпрэсія ў мужчын і жанчын. Пасляродавая дэпрэсія. Медыкаментозныя і немедыкаментозныя спосабы лячэння. Прафілактыка.
    Адказы на вашыя пытанні па тэме.
    Слухаем медытатыўныя гукі бамбукавай флейты «сякухаці» (мульціінструменталіст Андрэй Антара).4
  • 24/11/2019 (нядзеля), 15:00-19:00
    Прастора Lo-Fi Social Club (вул.Кастрычніцкая, 16/3)
    Лекторый спецыялістаў па тэме «Суіцыд»:
    Як зразумець, што хутка можа здарыцца непапраўнае, першыя «званочкі» суіцыду. Як размаўляць з чалавекам, які не хоча жыць. Што мы ведаем пра сувязь залежнасцяў і самагубстваў. Як дапамагчы сабе, калі раптам не захацелася жыць.
    Адказы на вашыя пытанні.
    Размова з аўтаркай фотапраекту «Памяці Франчэскі Вудман» Аленай Пятровай.
    Музыка SHAMAN JUNGLE.5
  • 03/12/2019 (аўторак), 19:00-22:00
    галерэя TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57)
    Тэма «Прафілактыка дэпрэсіі. Арт-тэрапія»
    Спецыялісты раскажуць пра творчасць, прыроду і жыццё.
    Адказы на вашыя пытанні
    Арт-фармат — уся сустрэча.6

уваход — вольны/donation (усе сродкі будуць накіраваныя на развіццё цэнтра рэабілітацыі для людзей з захворваннямі псіхікі http://opensoul.by/ і на развіццё платформы «Галасы»).

афіцыйныя партнёры (не)псіхіятрычнага фестываля «Галасы»:

арганізатары: