(не)псіхіятрычны фестываль «Галасы»

(не)псіхіятрычны фестываль «Галасы» — гэта платформа, якая аб’ядноўвае ўсіх, хто ставіцца неабыякава да тэмы псіхічнага (не)здароўя.

спецыялісты-псіхіятры, псіхатэрапеўты, псіхолагі ды супрацоўнікі служб рэабілітацыі ў свабодным фармаце адкрытых лекцый, семінараў, размоваў на розныя тэмы распавядуць пра важныя моманты ў псіхіятрычнай сферы, а таксама адкажуць на ўсе вашыя пытанні, звязаныя з праблемамі псіхікі і пошукам іх вырашэння.

7zXSwZAqR20

фестываль адкрыюць падзеі на тэму «Дэпрэсія. Суіцыд. Самапашкоджанні.» (лістапад-снежань, 2019).

у праграме:

  • цікавыя лекцыі спецыялістаў
  • зваротная сувязь са спецыялістамі «тут і зараз»,
  • інфармацыя пра тое, дзе можна атрымаць годную даступную дапамогу,
  • «антыдэпрэсіўныя праграмы» (музыка, трэнінг, арт-тэрапія).

план падзей:

  • 4,5 лістапада (панядзелак, аўторак)
    культурніцкі хаб Ок16 (вул. Кастрычніцкая, 16).
    ток-шоу, лекцыі, зваротная сувязь, музыка добрага настрою.
    пачатак у 19.00.
  • 10 лістапада (нядзеля)
    малая сцэна Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (вул. Крапоткіна, 44).
    «антыдэпрэсіўныя» музычныя праграмы, трэнінг акцёрскага майстэрства, перформанс.
    пачатак ў 12.00.
  • 17, 24 лістапада (нядзелі)
    Lo-Fi Social Club (вул. Кастрычніцкая, 16/3).
    лекцыі, зваротная сувязь, музыка супраць дэпрэсіяў і суіцыдаў.
    пачатак у 15.00.
  • 3 снежня (аўторак)
    галерэя tut.by (пр-т Дзяржынскага, 57).
    лекцыі на тэму прафілактыкі, арт-тэрапіі, зваротная сувязь. Пачатак у 19.00.

уваход — вольны/donation (усе сродкі будуць накіраваныя на развіццё цэнтра рэабілітацыі для людзей з захворваннямі псіхікі http://opensoul.by/ і на развіццё платформы «Галасы»).

афіцыйныя партнёры (не)псіхіятрычнага фестываля «Галасы»:

арганізатары: